Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Роднае слова
Роднае слова і гаваркое
Лашчыць мне сэрца сваею пяшчотаю.
Да розуму — мілае, да сэрца — святое,
Зіхаціць і цурчыць… Яго чую з ахвотаю.
«Ззяць, звінець, завіднецца ўранку» —
Ты адчуй, колькі казкі ў слове адным!
Адчыні ў сваё сэрца запертую брамку:
Хай жыве мілагучнае слова ў ім!
…Кожны гук закранае, абуджае любоў,
У душы прачынаецца свет і цяпло.
А у думках — адно, я малю зноў і зноў:
Слова, мілае, роднае, каб ты жыло!
“Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак”- Уладзімер Караткевіч "Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку ‒ гэта мора, якое хавае сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць" Уладзімер Караткевіч 18 лютага 2019 года, у рамках святкавання Мiжнароднага дня роднай мовы, у Магiлеу́скай дзiцячай школе мастацтвау́ № 2 адбыу́ся тэматычны урок для навучэнцау́ харавога аддзялення на тэму "Песьнi роднай зямлi" i выстава работ навучэнцау́ выяу́ленчага аддзялення "З любоу́ю да роднай мовы".